Якія краіны найбольш інвеставалі ў Мінск за мінулы год
За 2025 год у рэальны сектар эканомікі Мінска замежныя інвестары ўклалі 4,1 млрд даляраў інвестыцый.
Фота: LookByMedia
Асноўнымі інвестарамі сталічных арганізацый былі кампаніі з Расіі — 70% ад усіх інвестыцый, што паступілі за 2025 год. Далей ідуць Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (9%) і Кіпр (8,8%), прыводзіць лічбы Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.
Прамыя замежныя інвестыцыі склалі 3,7 млрд даляраў, або 90,5% ад усіх замежных інвестыцый, што паступілі.
Арганізацыі Мінска (акрамя банкаў) у сваю чаргу інвеставалі за мяжу 2,9 млрд даляраў. У асноўным грошы ішлі расійскім прадпрыемствам (93,2% ад усіх накіраваных інвестыцый).
На долю прамых інвестыцый прыпаў 51% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу.