БЕЛ Ł РУС

У «Мінск-Свеце» затапіла адзін з дамоў — вось у чым прычына

15.02.2026 / 16:43

Nashaniva.com

Некаторыя падумалі, што працякаў дах, але гэта не так.

Скрыншот відэа з сацсетак

У «Мінск-Свеце» затапіла дом «Парыж». Патоп у ліфтавым холе дома №35 па вул. Савіцкага знялі на відэа і выклалі ў інтэрнэт. У каментарыях карыстальнікі выказалі здагадку, што крыніца праблемы — дах. Спецыялісты арганізацыі, якая займаецца абслугоўваннем, правялі абследаванне і высветлілі, што прычына ў іншым.

Над ліфтавым холам размешчанае тэхнічнае памяшканне, дзе і адбылася цеча. Яе прычынай стаў засор каналізацыі. Спецыялісты прамылі трубы і дасталі з сістэмы рыззё і анучы, перамешаныя з будаўнічымі растворамі. Адходы трапілі ў каналізацыю, бо яе выкарыстоўвалі не па прызначэнні — гэта частая праблема для дамоў, дзе актыўна ідуць рамонты.

Цяпер цеча ліквідаваная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула