БЕЛ Ł РУС

Lego і Crocs выпусцілі незвычайную пару абутку. Каштуе яна 150 еўра

15.02.2026 / 17:38

Nashaniva.com

У падарунак ідзе міні-фігурка Lego.

Фота: crocs.eu

Дацкая кампанія Lego і амерыканскі брэнд Crocs выпусцілі сумесную пару абутку. Гэта грувасткія ярка-чырвоныя кроксы, стылізаваныя пад канструктар. Мадэль называецца Lego Brick Clog.

Абутак хутчэй калекцыйны, а не штодзённы. Палімерны матэрыял той жа, што і ў звычайных кроксах.

Да пары прыкладаецца міні-фігурка Lego з мініяцюрнымі кроксамі.

Фота: crocs.eu

У Еўропе гэта мадэль абутку прадаецца за 150 еўра.

Ці зручна ў гэтай навінцы? Журналіст The Guardian пратэсціў кроксы, прахадзіўшы ў іх дзень. «Тыя туфлі — гэта не абутак, а цэлы перформанс пра трыумф навізны над здаровым сэнсам. Мае ногі выжылі — ледзь-ледзь, — але майму эга патрабуецца капітальны рамонт. Калі мода — гэта сапраўды перавага страсці над практычнасцю, то я, бадай, застануся невукам у модзе, вялікі дзякуй», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула