Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў
Нападнікаў схапілі, трое ахвяр у бальніцы.
Каля чатырох гадзін спрацавала трывожная сігналізацыя прыватнага жылога дома ў Смалявіцкім раёне. На месца выехалі супрацоўнікі Жодзінскага аддзела Дэпартамента аховы, паведамляе прэс-служба МУС.
Міліцыянты блакавалі дом, у якім знаходзіліся трое ўзброеных зламыснікаў. Яны аказалі супраціў, міліцыянты выкарыстоўвалі аўтаматычную зброю.
Двух нападнікаў затрымалі адразу, трэці са зброяй схаваўся.
У Жодзіне і Смалявіцкім раёне ўводзіўся спецыяльны план па затрыманні ўзброеных злачынцаў. Трэцяга пасля непрацяглых пошукаў злавілі на тэрыторыі Смалявіцкага раёна.
Нападнікамі аказаліся замежныя грамадзяне, аднаму з іх 17, дваім — па 18 гадоў. Іх грамадзянства не называецца.
Як аказалася, маладыя людзі, узброіўшыся пісталетам, бітай і нажом, вырашылі напасці на дом. Папярэдне, напад на прыватны дом адбыўся па замове.
На месца злачынства асабіста выбыў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Паведамляецца, што з улікам таго, што напад носіць заказны характар, да разбору падключаны супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола.
Трое пацярпелых (ад 1958 да 1962 г.н.) дастаўлены ў бальніцу. Пра іх стан не паведамляецца.