БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што беларусы з літоўцамі стагоддзямі мелі добразычлівыя адносіны, заснаваныя на гістарычных сувязях

16.02.2026 / 08:22

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Літвы з Днём аднаўлення дзяржавы, паведамляе яго прэс-служба.

«Стагоддзямі мы мелі добразычлівыя адносіны, заснаваныя на гістарычных сувязях, агульных духоўных каштоўнасцях, узаемным культурным узбагачэнні. І сёння, нягледзячы на існуючыя цяжкасці і выпрабаванні, беларусы захавалі шчырыя сімпатыі да літоўцаў», — гаворыцца ў віншаванні.

«Перакананы, ва ўмовах няпростага міжнароднага становішча ні недальнабачныя палітыкі, ні іх знешнія дарадцы, чые рэкамендацыі адносна Беларусі ніколі не супадалі з сапраўднымі інтарэсамі літоўскага народа, не здолеюць навязаць жыхарам Літвы свой погляд на наша суседства», — падкрэсліў палітык.

Лукашэнка, традыцыйна віншуючы з нацыянальнымі святамі «недружалюбныя дзяржавы», звяртаецца да народа, але не да кіраўніцтва, называючы яго недальнабачным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула