БЕЛ Ł РУС

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

16.02.2026 / 10:29

Nashaniva.com

Белгідрамет апублікаваў карту мінімумаў гэтай ночы.

На Полаччыне было мінус 24,8°С, у Шаркаўшчыне — мінус 23,3°С, на Мёршчыне — мінус 22,8°С, у Мінску — мінус 12,7°С. 

А 10‑й раніцы ў ваколіцах Астраўца было мінус 23,7°С.

Пакуль што самай халоднай ноччу гэтай зімы было 2 лютага, калі на станцыі «Палеская» было мінус 31,1°С, а ў Мінску мінімум зімы склаў мінус 28,5°С.

Што да народных прыкметаў. Учора былі праваслаўныя Грамніцы. Народнае павер'е кажа, што калі на Грамніцы певень нап'ецца вадзіцы, то на Юр'я (6 мая) вол наесца травіцы. То-бок, калі ўчора была адліга, то вясна будзе ранняй.

Учора было вельмі марозна, значыць вясна затрымаецца. Дарэчы, тая ж самая прыкмета была і 2 лютага (на каталіцкія Грамніцы, або Дзень сурка).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула