У Гродне выяўленая фальшывая кітайская банкнота
Комплекс спосабаў імітацыі элементаў яе абароны ў Беларусі сустракаецца ўпершыню.
Малады чалавек у адным з гарадскіх аддзяленняў банка даў да абмену грашовы білет наміналам 100 юаняў.
Супрацоўніца банка засумнявалася ў сапраўднасці банкноты і неадкладна паведаміла пра гэта ў міліцыю.
Міліцыянеры канфіскавалі грашовы білет і накіравалі яго ў Гродзенскі міжраённы аддзел ГКСЭ для правядзення судовай тэхнічнай экспертызы дакументаў.
Паводле высноў судовага эксперта, грашовы білет Народнага банка Кітая наміналам 100 юаняў, узору 2015 года, выраблены не прадпрыемствам, якія ажыццяўляюць вытворчасць прадукцыі гэтага віду.
Усе выявы выкананы спосабам струйнага друку (імаверна, на прынтары), а элементы абароны імітаваныя рознымі спосабамі.