БЕЛ Ł РУС

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

16.02.2026 / 11:13

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася каля вёскі Бабруйкі ў рацэ Мытва, паведамілі гомельскія ратавальнікі на вадзе.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 58‑гадовы мужчына не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль вылецеў з моста ў раку і перавярнуўся.

Ратавальнікі, што прыехалі на месца здарэння, дасталі мужчыну з салона, аднак той ужо быў мёртвы.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула