БЕЛ Ł РУС

Над Мінскам было зафіксавана гало

16.02.2026 / 11:26

Nashaniva.com

У нядзелю на небе можна было пабачыць рэдкую аптычную з'яву — гало. Вакол сонца з'явілася адразу некалькі зіхатлівых элементаў.

Здымкамі незвычайнай з'явы падзяліўся з Onliner астраном-аматар Андрэй Лейчык.

Ён заспеў гало ў Ратамцы, у небе былі бачныя адразу некалькі светлавых эфектаў: класічнае кола на 22°, больш рэдкае на 46°, паргеліі (так званыя ілжывыя сонцы па баках ад свяціла) і зенітная дуга — яркая каляровая паласа высока над сонцам.

І хоць шмат каму здаецца, што такое магчыма толькі ў мароз, гало можна ўбачыць не толькі зімой. Нават вясной і летам на вялікай вышыні тэмпература можа апускацца да —50 градусаў, чаго дастаткова для ўтварэння ледзяных крышталяў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула