На «Мегатоп» склалі пратакол за надпіс на кедах і пагражаюць «аргвысновамі»
Сёння стала вядома, што ў асартыменце абутковай крамы «Мегатоп» з'явіліся кеды з нанесенай на іх абрэвіятурай ACAB, якую шмат гадоў выкарыстоўваюць, каб выказаць негатыўнае стаўленне да паліцыі. Спачатку шум паднялі прапагандысты, а цяпер адрэагавалі і сілавікі.
ГУБАЗіК паведаміў, што тавар зняты з продажу, а на юрыдычную асобу, якой належаць крамы «Мегатоп», складзены пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі».
На падставе гэтага пратакола кампанія павінна будзе заплаціць штраф да 500 базавых велічынь (22 500 рублёў). Таксама ГУБАЗіК пагражае ёй «адпаведнымі аргвысновамі».
Канал ГУБАЗіКу дадаў таксама, што насіць такі абутак у грамадскіх месцах забаронена. «Таму такі тавар неабходна вярнуць у «Мегатоп» і атрымаць назад выплачаныя грошы».
Чытайце таксама:
«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка
Чаму «Мегатоп» закрыў свае крамы ў Расіі
МАРГ зарубіў ініцыятыву стварэння ў Мінску эксперыментальнай крамы без цэннікаў