Малпачка з Японіі расчуліла ўвесь свет сваёй любоўю да плюшавай цацкі ФОТЫ
У Японіі маленькая малпачка па мянушцы Панч стала сапраўднай зоркай сацсетак. Карыстальнікаў кранулі відэа і фотаздымкі, на якіх шасцімесячная жывёліна увесь час трымае пры сабе любімую мяккую цацку — плюшавага арангутанга.
Панч нарадзіўся ў ліпені 2025 года ў заапарку горада Ітыкава. Неўзабаве пасля з’яўлення на свет маці адмовілася ад яго, таму супрацоўнікам давялося самастойна даглядаць і выкормліваць малога. Каб ён адчуваў сябе спакайней, яму далі коўдры і мяккія цацкі. І менавіта плюшавы арангутанг стаў для яго самым дарагім сябрам.
На відэа відаць, як Панч абдымае цацку падчас сну, носіць яе паўсюль з сабой і моцна прыціскае, калі побач з’яўляюцца іншыя малпы. Па словах супрацоўнікаў заапарка, так ён адчувае сябе ў бяспецы.
Цяпер Панча паступова знаёмяць з іншымі макакамі. Ён ужо пачынае асвойвацца і робіць першыя крокі да камунікацыі, але ўсё адно стараецца не расставацца са сваёй цацкай.
Фотаздымкі з малпачкай хутка разышліся ў інтэрнэце і сабралі тысячы водгукаў. Многія пішуць, што гэтыя кадры немагчыма глядзець без эмоцый, і прызнаюцца, што ім хочацца абняць малога.
Чытайце таксама:
Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт
У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ