У Буда-Кашалёўскім раёне на трасе загінуў пешаход
16 лютага каля 19:30 48‑гадовы кіроўца аўтамабіля «Таёта» на 270 км аўтадарогі М-5 «Мінск—Гомель» у Буда-Кашалёўскім раёне збіў 43‑гадовага пешахода.
Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына перасякаў дарогу ў непрызначаным месцы і не меў святлоадбівальнага элемента.
Ад атрыманых траўмаў пешаход загінуў на месцы здарэння.