БЕЛ Ł РУС

Грузія заваявала першы ў гісторыі медаль на Зімовай Алімпіядзе

17.02.2026 / 09:17

Nashaniva.com

Фігурысты Анастасія Мяцёлкіна і Лука Берулава сталі сярэбранымі прызёрамі Алімпіяды ў Італіі.

Фота: Elsa/Getty Images

Па суме кароткай і свабоднай праграмы Мяцёлкіна і Берулава набралі 221,75 бала, саступіўшы супернікам з Японіі Рыкі Міура і Рыучы Кіхара (231,24).

Бронза ў прадстаўнікоў Германіі Мінервы Фабіяны Хазэ і Мікіты Валодзіна (219,1)

Што да краін былога СССР, то за 10 дзён спаборніцтваў толькі тры краіны заваявалі медалі.

Золата ў фігурным катанні выйграў казахстанец Міхаіл Шайдораў, Латвія мае два медалі: срэбра ў санным спорце Эліна Бота, бронзу ў шорт-трэку Робертс Крузбергс.

На Алімпіядзе ўжо разыграныя 76 камплектаў узнагарод са 116, скончыцца Алімпіяда ў нядзелю.

Сёння пачнуцца спаборніцтвы ў фігурным катанні ў жанчын — кароткая праграма.

Чытайце таксама:

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі

Вызначылася сетка плэй-оф хакейнага турніру на Алімпіядзе. Ён праходзіць па хітрай сістэме

Фанаты Тэйлар Свіфт абрынуліся з крытыкай на Іллю Малініна пасля правалу на Алімпіядзе

Каментары да артыкула