Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом
У міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Сямёнавічы: яна заявіла, што сужыцель пагражае ёй забойствам.
Калі міліцыя прыехалі на месца, карціна аказалася зусім іншай, піша мясцовае выданне zorkanews.by.
Напярэдадні вечарам пара піла. Паміж імі адбыўся канфлікт, пасля чаго мужчына сышоў з дому. Застаўшыся адна, жанчына замкнулася ўнутры і пасля апоўначы патэлефанавала ў міліцыю, заявіўшы, што збіраецца падпаліць дом і сябе.
Супрацоўнікам міліцыі давялося дзейнічаць хутка: яны разбілі акно, праніклі ўнутр. У пакоі ўжо гарэла канапа, на кухні ўсё было ў дыме — у духоўцы газавай пліты, уключанай на поўную, ляжаў ручнік.
Самой жанчыны ў хаце не аказалася — яна выйшла на вуліцу. Пазней яна патлумачыла свае дзеянні алкагольным ап'яненнем і эмацыйным стрэсам, выкліканым праблемамі на працы і стратай дзяцей.
«Перапіла», — патлумачыла жанчына.
Паводле яе, прычыняць шкоду сабе ці іншым яна не збіралася.
Падчас праверкі пагрозы з боку сужыцеля не пацвердзіліся. Жанчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за ілжывае паведамленне.
Абодва ўдзельнікі інцыдэнту таксама пакараныя за з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення.