Telegram будзе цалкам заблакаваны ў Расіі з 1 красавіка
Татальная блакіроўка.
Telegram у Расіі будзе цалкам заблакаваны з 1 красавіка, кажуць крыніцы «Базы».
Па даных суразмоўцаў з некалькіх ведамстваў, з гэтай даты Раскамнагляд (РКН) прыступіць да татальнай блакіроўкі месенджара па аналогіі з Instagram і Facebook.
Прымяняцца мера будзе на тэрыторыі ўсёй Расіі: дадатак не будзе прагружацца ні праз мабільныя сеткі, ні праз стацыянарныя інтэрнэт-сістэмы.
«Ведамству няма чаго дадаць да раней апублікаванай інфармацыі па гэтым пытанні», — заявілі ў РКН.
На мінулым тыдні ў Расіі сталі запавольваць Telegram.