БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў нагадаў, што забылі 2020 год

17.02.2026 / 12:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, прымаючы справаздачу ўрада, запатрабаваў ні ў чым не дапускаць самазаспакоенасці, піша БелТА.

Лукашэнка падчас мітынгу на Плошчы Незалежнасці 16 жніўня 2020 года. Фота: Радыё Свабода

«Часта кажу: вы забыліся на 2020 год! І калі вы думаеце, што 2020 год — гэта там знешнія ворагі нейкія … Ды не, калі б не было ўнутранай нашай адпаведнай сітуацыі, ніякія б ворагі сюды не ўлезлі. А калі б улезлі, то мы б іх спынілі ў першыя дні. Але наша самазаспакоенасць… Назіраю гэта і цяпер, усюды», — падкрэсліў палітык.

«Там, дзе бюджэт, там, дзе дзяржава, — толку няма. Давайце дамовімся: мы-гаспадары на гэтай зямлі, і аб вашай рабоце я буду судзіць па-гаспадарску», — заўважыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула