БЕЛ Ł РУС

У пятніцу маразы крыху адпусцяць

17.02.2026 / 12:56

Nashaniva.com

Прагноз надвор'я на 18‑20 лютага.

У сераду месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Ноччу будзе ад -7°C па паўднёвым захадзе да -22°C па паўночным усходзе, максімальная днём складзе -5..-11°С, у паўднёва-заходніх раёнах -2..-4°С.

У чацвер ноччу ў асноўным складзе -11..-17°С, пры праясненнях паветра будзе астуджацца да -21°С, месцамі па захадзе не ніжэй -7..-10 °C; дзённыя тэмпературы будуць у межах ад -1 ° C па захадзе да -10°C па поўначы краіны.

У пятніцу, 20 лютага, надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег.

Ноччу -8..-14°С, пры праясненнях слупкі тэрмометраў апусцяцца да -18°С, максімальная днём складзе -1..-8°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула