У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры
Загінулі два чалавекі.
Сёння адбыўся выбух у будынку вайсковай камендатуры ў горадзе Серталава ва Усевалажскім раёне Ленінградскай вобласці.
Папярэдне, выбух адбыўся на трэцім паверсе будынка каля 14:20.
Два чалавекі загінулі, яшчэ два пад заваламі, піша Mash.
Абрынуліся другі і трэці паверх плюс гарышча — ёсць пагроза далейшага абвальвання будынка.