БЕЛ Ł РУС

Спаборніцтвы па фрыстайле ў сераду пройдуць у адзін дзень

17.02.2026 / 20:53

Nashaniva.com

Сёння непагадзь умяшалася, і кваліфікацыйныя спабоніцтвы па лыжнай акрабатыцы былі адмененыя з-за снегападу

Фота: НАК

Аргкамітэт Зімовай Алімпіяды ў Мілане сумесна з Міжнароднай федэрацыяй назваў новыя тэрміны правядзення турніру па лыжнай акрабатыцы, які быў перанесены сёння з-за ўмоў надвор'я.

У сераду а 12‑й пачнецца першая кваліфікацыя, у 12:45 — другая, а фінал пачнецца а 15-й.

Раней планавалася, што кваліфікацыя пройдзе сёння, а фінал — заўтра.

У кожнай з кваліфікацый выступяць па 25 фрыстайлістак, якія вызначаць па шэсць наймайнейшых, што выйдуць у фінал. Такім чынам у фінале выступяць 12 дзяўчат.

У Італіі знаходзяцца тры беларускія фрыстайлісткі: Ганна Гуськова, Ганна Дзяруга і Анастасія Андрыянава.

Яны меліся сёння выступіць у першай кваліфікацыі.

Беларускія фрыстайлісты пачынаючы з 1998 года прывозілі з кожнай Алімпіяды медалі, прычым у 2010-м, 2014-м, 2018‑м — залатыя. 

Ганна Гуськова заваявала ў 2018 годзе золата, у 2022 годзе — срэбра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула