Віленскі аэрапорт зноў закрываўся з-за шароў з Беларусі
Віленскі аэрапорт часова спыняў працу з-за магчымай гібрыднай атакі з боку Беларусі. Абмежаванні дзейнічалі з 20:30 да 21:30 паводле літоўскага часу (з 21:30 да 22:30 па беларускім).
Фота ілюстрацыйнае
Як паведамілі ў прэс-службе аэрапорта, рашэнне прынялі пасля выяўлення на радарах навігацыйных адзнак, характэрных для паветраных шароў. Менавіта гэта стала падставай для часовага прыпынення палётаў.
Перад гэтым аналагічныя праблемы ўзнікалі 27 студзеня.
У апошнія дні метэазонды з тэрыторыі Беларусі заляталі таксама ў Польшчу.
Чытайце таксама:
У Польшчу зноў заляцелі паветраныя шары з Беларусі
У Польшчы зноў зафіксавалі залёт метэазондаў з Беларусі
Літва звернецца да ЗША ў справе апошняга выпадку з метэазондамі