Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны
Учора Павел адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці
Пасля больш як 11 гадоў за кратамі і прымусовай дэпартацыі з Беларусі Павел разам з сям’ёй апынуўся ў выгнанні без дакументаў і без магчымасці працягваць сваю працу. Цяпер ён плануе аднавіць публічную дзейнасць і просіць падтрымкі ў грамадства, адкрыўшы збор на платформе «Байсол».
У планах Паўла Севярынца:
- запусціць YouTube-канал для беларусаў,
- выпускаць відэа пра гісторыю і сучаснасць,
- выдаць кнігі, напісаныя ў зняволенні.
Патрэбныя сродкі на абсталяванне, выданне кніг і запуск канала. Павел ужо заплаціў за сваю пазіцыю гадамі зняволення. Зараз ён хоча працягваць працу — і яму патрэбная салідарнасць беларусаў.
Калі вам важна, каб беларускія галасы гучалі і ў выгнанні, заклікаў Павел, — падтрымайце гэты збор.
Сума збору — €7000
- Абсталяванне: камера, гук — €800; святло — €200
- Частковая кампенсацыя друку кнігі турэмных малюнкаў, вершаў і выслоўяў — €2500
- Развіццё ўласнага Youtube-канала — €1000
- Арганізацыя прэзентацый кніг у Літве, Польшчы і Украіне — €1000
- Выраб серыі ролікаў па гісторыі і менталітэце беларусаў — €1500
Грошы сабралі за лічаныя гадзіны. На 9:00 серады сабрана 7 917 еўра, збор працягваецца.