БЕЛ Ł РУС

Уіткаф пасля перамоў у Жэневе заявіў аб велізарным прагрэсе

18.02.2026 / 09:29

Nashaniva.com

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША заявіў аб «велізарным прагрэсе» ў працэсе мірнага ўрэгулявання пасля трохбаковых перамоў Украіны, ЗША і Расіі ў Жэневе, піша «Украінская праўда».

Украінская дэлегацыя на перамовах у Жэневе. Фота з тэлеграма Рустэма Умерава

«Поспех прэзідэнта Трампа ў збліжэнні бакоў гэтага канфлікту прывёў да значнага прагрэсу, і мы ганарымся тым, што пад яго кіраўніцтвам працуем над спыненнем забойстваў у гэтым жахлівым канфлікце», — сказаў Уіткаф.

Ён дадаў, што «абодва бакі пагадзіліся праінфармаваць сваіх лідараў і працягнуць працу над дасягненнем пагаднення».

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў, які ўзначальвае ўкраінскую дэлегацыю ў Жэневе, распавёў, што перамовы былі сканцэнтраваныя на практычных пытаннях і механіцы магчымых рашэнняў. Ён дадаў, што пасля сумеснай часткі каманды працягнулі працу ў групах па напрамках.

У Жэневу прыбылі дарадцы ў нацбяспецы Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Італіі, якія будуць мець сустрэчы з украінскай і амерыканскай камандамі.

Другі раўнд перамоў запланаваны сёння на першую палову дня.

Чытайце таксама:

Зяленскі даручыў украінскай камандзе на перамовах арганізаваць сустрэчу з Пуціным у Жэневе

Каментары да артыкула