БЕЛ Ł РУС

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

18.02.2026 / 10:38

Nashaniva.com

Стакгольм таксама назваў гэтую пагрозу «сур'ёзнай і канкрэтнай».

Фота: Giovanni Mereghetti/UCG/Universal Images Group via Getty Images

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай, паведамляе Politico са спасылкай на даклад Службы вайсковай разведкі і бяспекі краіны.

«Расія ўяўляе сабой галоўную вайсковую пагрозу для Швецыі і NATO», — гаворыцца ў дакладзе.

Стакгольм таксама назваў гэтую пагрозу «сур'ёзнай і канкрэтнай». 

Неназваны прадстаўнік NATO на брыфінгу, як паведамляе Politico, тым не менш адзначыў, што блок абараняе «вера альянсу і Расіі ў арт.5» Паўночнаатлантычнай дамовы, а таксама абяцанне ягоных чальцоў павялічыць выдаткі на абарону.

«Пакуль мы працягваем інвеставаць, гэта дазваляе нам заставацца на тым баку ўраўнення, куды Расія не адважылася б умяшацца», — заявіў прадстаўнік блока.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула