БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны нанеслі ўдар па Чабаксарах на Волзе

18.02.2026 / 10:46

Nashaniva.com

Кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў заявіў, што ў горадзе пашкоджаныя аўтамабілі. Пацярпелых і разбурэнняў капітальных будынкаў, з ягоных слоў, няма.

Кіраўнік Чабаксар Станіслаў Трафімаў, у сваю чаргу, паведаміў, што пашкоджаныя кватэры ў некалькіх дамах.

Праз атакі дронаў у горадзе часова перакрыты рух на некалькіх вуліцах, школы з адным з раёнах пераведзены на дыстанцыйнае навучанне.

Трафімаў таксама заявіў, што ў выніку атакі «пашкоджаны цеплавы контур», аднаўленнем якога займаюцца аварыйныя службы. Міністэрства аховы здароўя Чувашыі паведаміла аб адным пацярпелым, якога ў стане сярэдняй цяжкасці даставілі ў бальніцу.

Паводле версіі ўкраінскіх СМІ, мэтай удару было прадпрыемства «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут «Прагрэс», якое вырабляе камплектуючыя для ракет, дронаў і нават авіябомбаў (КАБ).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула