БЕЛ Ł РУС

Футбольны трэнер Юрген Клоп званіў у званочак на біятлоннай трасе на Алімпіядзе

18.02.2026 / 12:14

Nashaniva.com

Былы галоўны трэнер «Ліверпуля» наведаў учора мужчынскую эстафету па біятлоне на Алімпійскіх гульнях у Мілане. Спецыяліст атрымаў права пазваніць у спецыяльны званочак.

Скрыншот відэа «Еўраспорт»

Гэты сігнал даецца, калі спартсменам застаецца пераадолець апошні круг.

Пераможцам эстафеты стала зборная Францыі. Другімі фінішавалі нарвежцы, замкнулі тройку прызёраў шведскія біятланісты. Немцы былі чацвёртымі.

Клоп з'яўляецца вялікім прыхільнікам Уле-Эйнара Б'ёрндалена.

Пад кіраўніцтвам Клопа «Ліверпуль» выйграў усе магчымыя клубныя трафеі, а «Барусія» станавілася чэмпіёнам Германіі, а таксама ўладальнікам Кубка і Суперкубка краіны і выходзіла ў фінал Лігі чэмпіёнаў.

Чытайце таксама:

Сёння на Алімпіядзе паспрабуюць паўторна выступіць фрыстайлісткі, а таксама ў горных лыжах паспаборнічае Марыя Шканава

Беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла 26‑е месца ў кароткай праграме і закончыла выступ на Алімпіядзе

Гэты спартсмен самы хуткі на лёдзе. Эксперты бачаць яго будучыню і ў веласпорце

Каментары да артыкула