БЕЛ Ł РУС

У БДУІР будуць вучыць кібербяспецы

18.02.2026 / 14:07

Nashaniva.com

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі з'явіцца новая прафілізацыя — «кібербяспека». Пра гэта БелТА паведаміў рэктар ВНУ Вадзім Богуш на 23‑й спецыялізаванай выставе для школьнікаў, абітурыентаў, студэнтаў «Адукацыя і кар'ера».

Новая прафілізацыя з'явіцца на спецыяльнасці «абарона інфармацыі».

«У гэтым годзе мы моцна перапраектавалі спецыяльнасць па інфармацыйнай бяспецы, і ў гэтую прыёмную кампанію будзем ажыццяўляць набор па прафілізацыі, звязанай з кібербяспекай. Тыя абітурыенты, якім цікавыя аспекты абароны інфармацыі і кібербяспекі, змогуць звязаць свой лёс з БДУІР і з новымі рашэннямі ў гэтай сферы. Гэта новы профіль у рамках «спецыяльнасці» абарона інфармацыі», — распавёў Вадзім Богуш.

Падрыхтоўка спецыялістаў па новым профілі пачнецца ўжо з 1 верасня.

Яшчэ з новага — зараз мэтавая падрыхтоўка будзе ажыццяўляцца ў ВНУ толькі па запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцях. Іх спіс ужо можна знайсці на сайце ВНУ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула