БЕЛ Ł РУС

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА

18.02.2026 / 18:09

Nashaniva.com

Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад курорта Курмаёр. Відавочцы знялі на фота і відэа, як вялізная маса снегу імкліва спускаецца з крутога схілу ў бок людзей, піша The Independent.

Спачатку лыжнікі, здаецца, не ўсведамлялі небяспекі — некаторыя нават працягвалі рухацца проста насустрач лавіне. Толькі за лічаныя імгненні да сходу снегу многія пачалі спешна ўцякаць.

У выніку сыходу гэтай лавіны загінулі як мінімум трое французскіх гарналыжнікаў, якія апынуліся пад паўтараметровым пластом снегу. Ратавальнікам не ўдалося іх своечасова выцягнуць. Адзін загінуў на месцы, яшчэ двое пасля памерлі ў бальніцах.

Італьянскія ратавальнікі папярэджвалі, што пасля моцных снегападаў сітуацыя ў гарах стала асабліва небяспечнай. Новы снег разам з наветранымі снежнымі нашлёпкамі, якія ляжаць на слабых унутраных слаях, стварае высокую рызыку сходу лавін. Паводле прадстаўніка Італьянскага альпійскага ратавальнага корпуса Федэрыка Катаніі, у такіх умовах нават адзін лыжнік або натуральнае павелічэнне нагрузкі ад масы снегу могуць справакаваць абвал.

Раней таксама паведамлялася пра лавіну ў гарах Паўночнай Каліфорніі, дзе пад снегам апынулася група лыжнікаў, а дзесяць чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Чытайце таксама:

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Швейцарыі горная лавіна накрыла пасажырскі цягнік ВІДЭА

Пацяпленне клімату можа кардынальна замарозіць Ісландыю

Каментары да артыкула