БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон

19.02.2026 / 11:07

Nashaniva.com

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі расказала пра сустрэчу ў яго сённяшнім графіку.

Сёння ў Палацы Незалежнасці Аляксандр Лукашэнка правядзе сустрэчу са старшынёй Сената Рэспублікі Зімбабвэ Мейбл Мэморы Чынамона.

У цэнтры ўвагі — міжпарламенцкі дыялог і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, піша Пул першага.

Сёння ў Вашынгтоне павінен пачацца саміт Рады міру, на які быў запрошаны і Аляксандр Лукашэнка. Яго прэс-сакратарка Наталля Эйсмант казала, што ён не паляціць — працоўны графік ужо сфармаваны.

«Так, запрашэнне на першую сустрэчу лідараў у рамках Рады міру прыйшло. На жаль, мы атрымалі яго позна, працоўны графік на гэты перыяд ужо быў спланаваны. Так, мы з задавальненнем наведалі б Злучаныя Штаты Амерыкі, але ёсць пытанні, якія немагчыма адкласці. Акрамя таго, мы бяром пад увагу і магчымыя лагістычныя складанасці, якія могуць узнікнуць з-за незаконных санкцый, найперш Еўрасаюза — з улікам закрыцця паветранай прасторы над ЕС», — расказала Наталля Эйсмант.

Расія заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру — Масква яшчэ фарміруе сваю пазіцыю ў адносінах да трампаўскай Рады міру. 

Лукашэнка паабяцаў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула