БЕЛ Ł РУС

Буслы стартавалі з Афрыкі дадому

19.02.2026 / 15:59

Nashaniva.com

Польскія арнітолагі паведамілі, што белы бусел Другі з перадатчыкам вырушыў з месца зімоўкі ля сталіцы Чада Нджамэны на поўнач у Еўропу.

Птушка знаходзіцца ў дарозе ўжо некалькі дзён, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Паралельна з белымі павінны вырушыць у далёкае падарожжа дадому і дарослыя чорныя буслы.

Звычайна першыя буслы вяртаюцца ў Беларусь у сярэдзіне сакавіка.

Наперадзе ў птушак тысячы кіламетраў і шмат выпрабаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула