БЕЛ Ł РУС

У Мінску перакуліўся грузавік

19.02.2026 / 16:04

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння днём на вуліцы Маякоўскага.

Кіроўца аўтамабіля Zotye паблізу перасячэння з вуліцай Сонечнай пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру.

У выніку МАЗ, што ехаў ззаду, сыходзячы ад сутыкнення, выехаў за межы праезнай часткі, перакуліўся і ўчыніў наезд на святлафор.

68‑гадовы кіроўца грузавога аўтамабіля «МАЗ» пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула