Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош
30‑гадовы расійскі акцёр Кузьма Сапрыкін падчас здымак фільма ў беларускай сталіцы агрэсіўна крычаў на сваіх калег — а тыя, у сваю чаргу, абвінавачвалі яго ва «ўжыванні рэчываў» і неадэкватным стане, паведамляе тэлеграм-канал Baza.
Скрыншот з відэа
Паводле даных «Базы», канфлікт са здымачнай групай пачаўся праз спазненне акцёра на пляцоўку і немагчымасць адзняць неабходныя з ім сцэны. На апублікаваным відэа бачна, як Сапрыкін груба патрабаваў узяць яго ў кадр і сцвярджаў, што прычына яго зрыву заключаецца ў рэжысёрцы-пастаноўшчыцы Валянціне Уласавай, пра якую ён выказаўся: «Любы будзе абдзяўбаны тут, бл***ь».
Інцыдэнт адбыўся летам, але, паводле слоў удзельнікаў здымачнай групы, да акцёра ніякіх санкцый ужыта не было, таму сітуацыю вырашылі зрабіць публічнай.
Кузьма Сапрыкін вядомы сярод іншага роллю баскетбаліста-беларуса Івана Ядзешкі ў знятым у 2017 годзе фільма «Рух угару» пра славутую перамогу зборнай СССР па баскетболе над амерыканцамі на Алімпійскіх гульнях 1972 года ў Мюнхене.
Чытайце таксама:
У Сербіі здымаюць фільм па «Альпійскай баладзе» Васіля Быкава
У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава