Чыноўнікаў цяпер будуць тэставаць на веданне Канстытуцыі і законаў
Аляксандр Лукашэнка ўвёў абавязковы адзіны кваліфікацыйны экзамен для тых, хто ўпершыню паступае на дзяржаўную цывільную службу. Адпаведны ўказ быў падпісаны 19 лютага.
Фота ілюстрацыйнае
У адміністрацыі Лукашэнкі патлумачылі, што новаўвядзенне накіраванае на павышэнне патрабаванняў да будучых чыноўнікаў і ўніфікацыю падыходаў да іх адбору.
Экзамен будзе праходзіць у форме тэставання. Тэст распрацуе Акадэмія кіравання пры Лукашэнку, і ён будзе аднолькавым для ўсіх кандыдатаў. Сцвярджаецца, што гэта дапаможа знізіць суб’ектыўнасць і выключыць пратэкцыянізм пры прыёме на дзяржаўную службу.
Тэставанне прадугледжвае праверку ведання Канстытуцыі Беларусі, а таксама іншых асноўных заканадаўчых актаў, якія павінны ведаць усе дзяржаўныя службоўцы.
Пералік экзаменацыйных пытанняў плануюць зрабіць вядомым загадзя. Таксама будзе даступная бясплатная дэманстрацыйная версія тэсту, якую размесцяць на сайце Акадэміі кіравання.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Мы не можам усё прапісаць у законах
«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»