БЕЛ Ł РУС

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку

19.02.2026 / 18:40

Nashaniva.com

Жанчыну арыштавалі на мяжы пасля вяртання ў Беларусь.

Палітзняволеная фотаілюстратарка з Брэста Наталля Левая за кратамі з мая 2024 года. Яна вярталася з Польшчы, калі яе затрымалі за данаты.

Калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020‑ы і мае паперу ад КДБ. 

Наталлю асудзілі на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яе аштрафалі на 1000 базавых велічынь (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды.

Наталлю Левую прызналі вінаватай паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361‑1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361‑3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361‑2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

У калоніі пасля спаткання з мужам жанчына зацяжарыла.

«Больш за ўсё сёння мяне хвалюе Наташа Левая. Адбыўся цуд: пасля спаткання з мужам яна зацяжарыла. Да гэтага пара доўгі час не магла завесці дзяцей. Нараджаць Наташы прыкладна ў сакавіку. Так хочацца, каб гэта адбылося ў іншых умовах», — пісала ў сацсетках былая палітзняволеная, галоўны рэдактар Tut.by Марынa Золатава.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Наталлі Левай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула