БЕЛ Ł РУС

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая

19.02.2026 / 18:47

Nashaniva.com

На прэс‑канферэнцыі па выніках работы Генпракуратуры за 2025 год намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук праявіў своеасаблівае пачуццё гумару, піша Reform.news.

Аляксей Стук. Скрыншот з відэа

На пытанне пра працу заканадаўства аб прафілактычным наглядзе і превентыўным кантролі за грамадзянамі, якія адбывалі пакаранне і выйшлі на волю, Стук з усмешкай адказаў:

«Так і хочацца сказаць: вы сказалі «выйшлі на свабоду», але гэта з’ява часовая».

Стук нагадаў, што пасля змен у заканадаўстве асобы пад прэвентыўным наглядам або вызваленыя пад прафілактычным кантролем павінны быць працаўладкаваныя.

Чытайце таксама:

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар у паўтара мільёна даляраў

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

На свабодзе палітзняволеная фотаілюстратарка Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку

Каментары да артыкула