Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на першым пасяджэнні сваёй Рады міру абвясціў, што ўдзельнікі арганізацыі пералічаць больш за 7 мільярдаў даляраў на аднаўленне сектара Газа, а таксама анонсаваў «ўсебаковую падтрымку і нагляд» за ААН, піша «Еўрапейская праўда».
Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Mark Schiefelbein
Па словах Трампа, Казахстан, Азербайджан, ААЭ, Марока, Бахрэйн, Катар, Саудаўская Аравія, Узбекістан і Кувейт разам унесуць больш за 7 мільярдаў долараў для пакета дапамогі Газе.
Інданезія, Марока, Албанія, Косава і Казахстан накіруюць вайскоўцаў і паліцыю для стабілізацыі сітуацыі. Акрамя таго, Егіпет і Іарданія будуць падтрымліваць палесцінскія сілы правапарадку.
ЗША, у сваю чаргу, пералічаць у Раду міру 10 мільярдаў даляраў. Трамп заявіў, што Рада міру часткова будзе «наглядаць» за дзейнасцю ААН, хоць дакладныя механізмы гэтага пакуль не раскрыў. Ён падкрэсліў, што асноўная мэта — забяспечыць фінансавую падтрымку і эфектыўнасць ААН.
Большасць краін, запрошаных Трампам у Раду, адмовіліся ад удзелу. Дамова аб стварэнні Рады пад кіраўніцтвам прэзідэнта ЗША была падпісаная 22 студзеня ў Давосе (Швейцарыя). Паводле задумы, Рада павінна спачатку засяродзіцца на міры і аднаўленні Газы, а пасля — адыграць больш шырокую ролю ва ўрэгуляванні глабальных канфліктаў.
У складзе Рады пераважна краіны Блізкага Ўсходу і Паўднёвай Амерыкі: лідары Саудаўскай Аравіі, Катара, ААЭ, Аргенціны і Парагвая. З боку ЕС у цырымоніі падпісання ўдзельнічалі прэм’ер-міністры Венгрыі і Балгарыі. Таксама былі прадстаўнікі чатырох еўрапейскіх краін па-за ЕС — Арменія, Азербайджан, Турцыя і Косава.
Мяркуецца, што Трамп захавае кіраўнічую ролю ў Радзе нават пасля заканчэння сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў.
Чытайце таксама:
У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»
На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў
Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон
Больш за 20 краін возьмуць удзел у першым пасяджэнні Рады міру