БЕЛ Ł РУС

Адпускаць Наталлю Левую ў Гомель адправіўся намеснік міністра ўнутраных спраў Казакевіч

19.02.2026 / 19:47

Nashaniva.com

Прыехалі і муж Наталлі, і яе пажылая мама. Нагналі і тэлепрапагандыстаў.

Наталлі нараджаць праз некалькі тыдняў. Сёння стала вядома, што яна зможа гэта зрабіць у цывільным раддоме.

Палітзняволеная фотаілюстратарка з Брэста Наталля Левая за кратамі з мая 2024 года. Яна вярталася з Польшчы, калі яе затрымалі за данаты.

Калегі адгаворвалі жанчыну вяртацца дадому, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме ды ўжо сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020‑ы і мае паперу ад КДБ. 

Наталлю асудзілі на шэсць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, яе аштрафалі на 1000 базавых велічынь (40 тысяч рублёў) — амаль на такую суму, якую Наталля заданаціла ў ініцыятывы і фонды.

Наталлю Левую прызналі вінаватай паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 361‑1 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 361‑3 (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях) і арт. 361‑2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання).

У калоніі пасля спаткання з мужам жанчына зацяжарыла.

Чытайце таксама:

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома

Каментары да артыкула