БЕЛ Ł РУС

Такаеў прапанаваў Радзе міру заснаваць прэмію імя Трампа

19.02.2026 / 20:03

Nashaniva.com

На першым пасяджэнні трампаўскай Рады міру прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў прапанаваў стварыць спецыяльную прэмію імя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Мэта ўзнагароды — адзначыць яго заслугі ў міротворчай дзейнасці.

Касым-Жамарт Такаеў і Дональд Трамп. Фота: Harun Ozalp / Anadolu via Getty Images

«Я хацеў бы прапанаваць заснаваць спецыяльную ўзнагароду Рады міру імя прэзідэнта Трампа, каб адзначыць яго выдатныя заслугі ў міратворчай дзейнасці», — заявіў Такаеў.

Рада міру была створана па ініцыятыве Трампа ў студзені 2026 года. Арганізацыя прызначаная для кіравання сектарам Газа і вырашэння іншых глабальных канфліктаў. Дэ-факта яна знаходзіцца пад кантролем ЗША і асабіста Трампа, а фарміруецца з лідараў дзяржаў, якія запрашаюцца да ўдзелу. Для атрымання статусу пастаяннага члена арганізацыі патрабуецца ўнёсак у памеры 1 мільярда даляраў. 

Чытайце таксама:

Трамп сабраў з удзельнікаў Рады міру 7 мільярдаў даляраў на патрэбы Газы

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон

Каментары да артыкула