БЕЛ Ł РУС

У Кіраўску ў калодзежы знайшлі цела мужчыны

19.02.2026 / 20:25

Nashaniva.com

Ноччу 18 лютага ў Кіраўску на тэрыторыі прыватнага ўчастка ў калодзежы для пітной вады быў знойдзены памерлы мужчына 1976 года нараджэння. Яго заўважыла сваячка і выклікала супрацоўнікаў МНС.

Фота: Таварыства ратавання на водах

Ратавальнікі з дапамогай вяроўкі выцягнулі цела з калодзежа.

Як паведамляецца, калодзеж быў бетонным, ён складаўся з кольцаў дыяметрам каля 1 метра, глыбінёй прыкладна 5 метраў. Вышыня вады была каля 1,5 метра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула