БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прапанаваў Зімбабвэ пабудаваць порт у Мазамбіку

19.02.2026 / 21:51

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Зімбабвэ рэалізаваць трохбаковы праект разам з Мазамбікам і пабудаваць на тэрыторыі Мазамбіка марскі порт. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы са старшынёй Сената Зімбабвэ Мейбл Меморы Чынамона.

«Нам вельмі патрэбны апорны пункт на ўзбярэжжы Афрыканскага кантынента — на паўднёвым усходзе. Гэта значыць, што мы разам павінны папрацаваць са Зімбабвэ над будаўніцтвам порта ў вашай суседняй дзяржаве — Мазамбіку», — адзначыў Лукашэнка.

Па яго словах, Беларусь можа не толькі пабудаваць порт, але і аднавіць чыгуначнае злучэнне праз Зімбабвэ, бо адлегласць там невялікая. Трохбаковы праект дазволіць Зімбабвэ стаць добрым хабам для беларускай прадукцыі ў Афрыку, а таксама прыцягваць тавары іншых дзяржаў, перш за ўсё Расіі.

Лукашэнка дадаў, што праект ужо абмяркоўваўся з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвай падчас яго візіту ў Мінск 14 мая 2025 года.

Госця з Зімбабвэ выказала зацікаўленасць у рэалізацыі праекта, адзначыўшы, што прапанова цікавая Мнангагву, а ягоны аўтарытэт у краінах Афрыкі дазваляе хутка запускаць сумесныя праекты.

Яна таксама адзначыла, што Беларусь дапамагала Зімбабвэ з механізацыяй сельскай гаспадаркі, што дазволіла афрыканскай краіне сабраць рэкордны ўраджай пшаніцы і істотна палегчыць працу фермераў, сярод якіх значная частка — жанчыны.

Чытайце таксама:

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Зімбабвэ будзе падаваць у суд на Літву за канфіскацыю беларускіх пажарных машын

Каментары да артыкула