БЕЛ Ł РУС

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

19.02.2026 / 23:47

Nashaniva.com

Фота былога палітвязня Міколы Статкевіча пасля сённяшняга вызвалення з-за кратаў з'явілася ў сацсетках.

19 лютага стала вядома, што Мікола Статкевіч дабіўся вызвалення без дэпартацыі з Беларусі. Перад гэтым палітык 21 студзеня перанёс інсульт і каля месяца яго лячылі.

Мікола Статкевіч быў затрыманы ў траўні 2020 года. 14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Пакаранне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.

11 верасня 2025 года Статкевіча нечакана вызвалілі разам з іншымі 51 палітвязнем і хацелі прымусова выдварыць у Літву. Статкевіч, аднак, адмовіўся перасякаць мяжу і застаўся на тэрыторыі Беларусі. Пасля таго як яго забралі лукашэнкаўскія сілавікі, пра ягоны лёс нічога не было вядома.

Чытайце таксама:

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Статкевіч месяц знаходзіўся ў рэанімацыі пасля інсульту

Ціханоўская: Я адчуваю вялікую палёгку, што Статкевіч дома

Інсульт у Статкевіча адбыўся 21 студзеня

Каментары да артыкула