Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці
Раней былая спартсменка Настасся Мірончык-Іванова казала, што не плануе ісці ў дэкрэт і будзе сумяшчаць кар'еру і сям'ю.
Настасся Мірончык-Іванова. Тут і далей фота з яе інстаграма
Дэпутатка Палаты Прадстаўнікоў апублікавала ў інстаграме здымак бірачкі, якую вешаюць на ручку нованароджанага ў радзільні. У Настассі Мірончык-Івановай і яе мужа лёгкаатлета Сяргея Іванова нарадзілася дачка.
«Сардэчна запрашаем у гэты свет, наша прынцэса», — падпісала здымак шчаслівая маці. Дзяўчынка атрымала імя Алівія.
У сям’і ўжо расце сын Глеб. Настасся вельмі хацела дачку і перад родамі нават вучылася рабіць прычоскі, каб потым прыгожа заплятаць валасы дзяўчынцы.
Раней дэпутатка паведамляла, што не плануе ісці ў дэкрэтны адпачынак, бо праца ў парламенце застаецца для яе прыярытэтам: «Вядома, я разумею, што мацярынства — гэта новы досвед, поўны радасцей і выклікаў. Але як ваша дэпутатка я лічу важным паказваць, што кар’еру і сям’ю можна сумяшчаць. Маё дзіця будзе часткай майго жыцця і, я ўпэўненая, будзе ўносіць пазітыўны ўклад у маю працу».
Чытайце таксама:
Жыхары Грушаўкі і Міхалова застаюцца без дэпутаткі: чэмпіёнка Мірончык-Іванова збіраецца ў дэкрэт
Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку
Як скакуха стала дэпутаткай. Гісторыя Настассі Мірончык-Івановай