БЕЛ Ł РУС

Амерыканскі акцёр Эрык Дэйн памёр ва ўзросце 53 гадоў

20.02.2026 / 07:54

Nashaniva.com

Акцёр, найбольш вядомы па ролях у серыялах «Анатомія страсці» і «Эйфарыя», памёр менш чым праз год пасля таго, як стала вядома пра яго дыягназ — бакавы аміятрафічны склероз (БАС).

Pief Weyman/NBC via Getty Images 

Гэта невылечная хвароба, якая паражае нервовую сістэму.

«З цяжкім сэрцам паведамляем, што Эрык Дэйн памёр у чацвер днём пасля мужнай барацьбы з БАС», — гаворыцца ў заяве яго сям'і, піша Бі-бі-сі.

Дэйн граў ролю кіраўніка сям'і Кэла Джэйкабса ў папулярным падлеткавым серыяле HBO «Эйфарыя». Да гэтага ён быў найбольш вядомы па ролі доктара Марка Слоана ў медыцынскім драматычным серыяле «Анатомія страсці».

Апошнія некалькі месяцаў акцёр прысвяціў павышэнню ведаў пра найбольш распаўсюджаную форму БАС.

У заяве сям'і гаворыцца, што дні перад смерцю Дэйн правёў у атачэнні сяброў, жонкі і дзвюх дачок.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула