Венесуэла прыняла закон аб амністыі, якая можа вызваліць сотні палітзняволеных
В.а. прэзідэнта Венесуэлы Дэлсі Радрыгес у чацвер падпісала закон аб амністыі, які можа прывесці да вызвалення палітыкаў, актывістаў, юрыстаў і многіх іншых, фактычна прызнаючы, што ўрад утрымлівае сотні людзей у турмах па палітычных матывах, піша AP.
Фота: Jesus Vargas / Getty Images
Гэта азначае паварот да лепшага для ўладаў паўднёваамерыканскай краіны, якія на працягу дзесяцігоддзяў адмаўлялі наяўнасць палітычных зняволеных. Гэта апошняе змяненне палітыкі пасля вайсковага рэйду ЗША 3 студзеня ў сталіцу краіны Каракас з мэтай захопу тагачаснага прэзідэнта Нікаласа Мадура.
Чакаецца, што гэтая мера пойдзе на карысць членам апазіцыі, актывістам, праваабаронцам, журналістам і многім іншым, якія зазналі пераследам з боку кіроўнай партыі на працягу апошніх 27 гадоў.
Але сем'і, якія спадзяюцца на вызваленне сваіх блізкіх, некаторыя з якіх ужо некалькі тыдняў збіраюцца ля месцаў утрымання пад вартай, кажуць, што выканаўца абавязкаў прэзідэнта Дэлсі Радрыгес не выканала раней дадзеных абяцанняў вызваліць зняволеных.
Раней былі вызваленыя некалькі партый палітзняволеных.