БЕЛ Ł РУС

Вызначаныя тэрміны ўступнай кампаніі

20.02.2026 / 08:22

Nashaniva.com

Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны падачы дакументаў, правядзення ўступных іспытаў і залічэння абітурыентаў у ВНУ ў 2026 годзе.

Асноўны прыём дакументаў на бюджэт стартуе 12 ліпеня. У большасці выпадкаў ён будзе доўжыцца да 17 ліпеня, аднак для шэрагу кірункаў і формаў навучання ўстаноўлены асобныя тэрміны.

Так, для вочнай формы па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, а таксама для ўсіх спецыяльнасцяў у сілавых і вайсковых ВНУ, уключаючы вайсковыя факультэты, дакументы будуць прымаць з 12 да 19 ліпеня. Завочнікі сельскагаспадарчага профілю падаюць дакументы значна пазней — з 15 лістапада да 5 снежня.

На платнае навучанне тэрміны агулам супадаюць з бюджэтнымі. Пры гэтым для абітурыентаў, якія паступаюць без уступных выпрабаванняў, прыём дакументаў падоўжаны: у большасці ВНУ — да 1 жніўня, а па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях вочнай формы — да 2 жніўня. Ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС дакументы ў такіх абітурыентаў будуць прымаць да 26 ліпеня.

Экзамены і іншыя выпрабаванні ў большасці ВНУ пройдуць з 18 да 25 ліпеня.

Выключэнні зноў тычацца сілавых і аграрных кірункаў:

Першыя загады аб залічэнні будуць выдадзеныя ўжо 2 ліпеня — для пераможцаў універсітэцкіх алімпіяд і выпускнікоў праграмы «Школа кіравання» Акадэміі кіравання.

Асноўнае залічэнне на бюджэт закончыцца:

На платнае навучанне абітурыентаў залічаць да 3 жніўня, а завочнікаў сельскагаспадарчага профілю — да 20 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула