У Мінску машына збіла жанчыну, што перабягала дарогу на чырвонае
Здарэнне адбылося вечарам у чацвер на праспекце Пушкіна.
57‑гадовая кіроўца аўтамабіля Nissan» паблізу дома №24 збіла 54‑гадовую жанчыну, якая перасякала праезную частку па пераходзе на чырвонае.
Пешахода даставілі ў бальніцу для абследавання.