БЕЛ Ł РУС

Сетку наркаспаўсюджвальнікаў раскрылі ў Мінску. Затрымана 8 чалавек

20.02.2026 / 11:10

Nashaniva.com

Спачатку быў затрыманы 20‑гадовы замежнік, які быў аптовым кур'ерам. У яго ў здымнай кватэры канфіскавалі 3,5 кг мефедрону, паведамляе прэс-служба МУС.

Ад яго міліцыянты выйшлі на семярых закладчыкаў: трох замежнікаў і чатырох грамадзян Беларусі, у тым ліку дзвюх дзяўчат.

Яны забіралі тавар ад першага фігуранта.

«Дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў менскай міліцыі з незаконнага абароту канфіскавана больш за 15 тысяч смяротных доз наркотыку», — гаворыцца ў паведамленні МУС. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула