БЕЛ Ł РУС

Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?

20.02.2026 / 16:28

Nashaniva.com

Цягнікі ў мінскім метро з самага пачатку былі сінімі. З моманту адкрыцця метро ў 1984 годзе вагоны не мянялі свайго асноўнага колеру, піша прэс-служба метрапалітэна і тлумачыць, чаму гэта так. 

Фота: Мінскі метрапалітэн

Першыя саставы для мінскага метро пастаўляў Мыцішчынскі машынабудаўнічы завод, вядомы як «Метровагонмаш». Гэта прадпрыемства яшчэ раней вырабляла вагоны для метрапалітэнаў па ўсім Савецкім Саюзе, і яны традыцыйна мелі сіне-блакітную афарбоўку. Мінск атрымаў цягнікі той жа мадэлі — 81-717/714 — у звыклым для завода колеры.

Сіні колер лічыцца спакойным і камфортным для ўспрымання, таму яго прызналі найбольш прыдатным для падземнага транспарту. Але так было не заўсёды.

Напрыканцы 1970‑х канструктары эксперыментавалі з іншымі варыянтамі — жоўтым, зялёным, рознымі адценнямі сіняга. Аднак у выніку спыніліся на класічным сіне-блакітным, які быў найбольш універсальным і прыемным для пасажыраў.

Чытайце таксама:

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Для паскарэння будаўніцтва метро ў Мінску закупілі другую «Алесю»

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?

У мінскім метро расказалі, што хаваецца за загадкавымі дзвярыма на сценах станцый

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця

Каментары да артыкула