БЕЛ Ł РУС

У Мінску таксіст распыліў газ у твар удзельніку ДТЗ, які не вызваліў яму дарогу

20.02.2026 / 17:32

Nashaniva.com

На міліцэйскую лінію «102» звярнуўся 26‑гадовы жыхар сталіцы і паведаміў, што невядомы распыліў яму ў твар пярцовы балончык. Як высветлілася, перад тым мужчына трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне і афармляў еўрапратакол. З-за гэтага ён не мог прыбраць з праезнай часткі свой грузавік МАЗ, і гэта прадвызначыла наступныя падзеі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Onliner.by

У гэты час побач праязджаў аўтамабіль таксі. Яго кіроўца ў грубай форме запатрабаваў вызваліць дарогу. Калі патрабаванне не было выканана, таксіст спачатку адвёз куды трэба свайго пасажыра, а пасля вярнуўся да месца ДТЗ, падышоў да кіроўцы грузавіка, распыліў яму ў твар газ і паехаў далей.

Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобу падазраванага па прыкметах і затрымалі 46‑гадовага таксіста, жыхара Мінскага раёна.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за хуліганства. Мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула