«Блін беларускі, залятае ў рот не вузкі». Скандальны камісар Крываносаў зняўся ў дзіўнай рэкламе
Праект «Кожную пятніцу — роднае сваё», накіраваны на падтрымку беларускай мовы, нарадзіўся ў кабінетах ідэолагаў напачатку гэтага года і ў некаторых выпадках набыў крынджавую форму, піша «Флагшток».
Скрыншот з відэа
Вайсковы камісар Гомельскай вобласці, а з нядаўняга часу яшчэ і сенатар Андрэй Крываносаў, дарэчы, здолеў па-беларуску прамовіць толькі саму назву праекта, усё астатняе гаварыў па-расейску.
Чытайце таксама:
Мемны гомельскі ваенкам рэзка змяніў імідж
Хтосьці з ваенкамата Гомельшчыны забраніраваў люксавыя апартаменты і выпадкова апублічыў гэта
У Гомелі не раскупілі квіткоў на прапагандысцкі фільм Азаронка