На два дні адменяць некаторыя цягнікі праз рамонт чыгуначнага моста
Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі папярэдзіла пасажыраў пра часовыя змены ў графіку руху цягнікоў. Прычына ў планавым рамонце чыгуначнага моста на перагоне «Магілёў — Жлобін» з 8:20 25 лютага да 23:50 26 лютага.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
У сувязі з гэтым адмяняюцца цягнікі №6560 «Жлобін — Рагачоў» (адпраўленне са Жлобіна ў 21:25) і №6558 «Жлобін — Магілёў» (адпраўленне са Жлобіна ў 17:25).
26 лютага таксама адмяняюцца цягнікі міжрэгіянальнага спалучэння №615/616 «Магілёў — Гомель» і №613/614 «Гомель — Магілёў».
Замест Жлобіна будзе арганізавана адпраўленне з Рагачова да Магілёва і назад. 26‑га цягнікі «Магілёў — Жлобін» і «Жлобін — Магілёў» прызначаюцца з прыбыццём і адпраўленнем у Быхаве.
Рамонт закране ў гэтыя дні і міжнародныя цягнікі:
- замест цягніка №55/56 «Гомель — Масква» прызначаецца цягнік «Магілёў — Масква» (адпраўленне з Магілёва ў 21:54);
- цягнік №83/84 «Санкт-Пецярбург — Гомель» будзе рухацца да станцыі Магілёў, далей па маршруце «Магілёў — Асіповічы — Жлобін — Гомель» (прыбыццё ў Гомель у 11:18);
- цягнік №83/84 «Гомель — Санкт-Пецярбург» (адпраўленне з Гомеля ў 15:18) пройдзе па ўчастку «Жлобін — Асіповічы — Магілёў», далей па раскладзе.
Чытайце таксама:
Чаму цягнікі ў мінскім метро сіняга колеру?
У Клецку каля чыгункі знайшлі акрываўленыя трупы сабак. Што з імі здарылася?
Як кітайская сетка высокахуткасных чыгунак паскорыла найбуйнейшую міграцыю насельніцтва ў свеце